Перейти к информации о продукте
1 из 1

Books Gdańsk

Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі - Марсі Шор

Украінская ноч: Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі - Марсі Шор

Обычная цена 47,10 zł
Обычная цена Цена со скидкой 47,10 zł
Распродажа Продано
Налоги включены. Стоимость доставки рассчитывается при оформлении заказа.
Количество

Нонфікшн пра падзеі 2014 года ва Украіне: сведчанні ўдзельнікаў.

На беларускай мове. Пераклад з ангельскай мовы Максіма Шумейкі.

Мяккая вокладка з клапанамі, 236 с.

“Гэта была апошняя еўрапейская рэвалюцыя, і яна — пакуль яшчэ — не заняла належнага месца ў агульнай і супольнай гісторыі Еўропы”. Гэта кніга пра досвед той рэвалюцыі, раскрыты праз гісторыі яе ўдзельнікаў. Сярод іх і Каця Мішчанка, германістка і рэдактарка, якой належыць першы сказ. У 2023 годзе, калі я пішу гэтыя словы, героі маёй кнігі аказаліся ў яшчэ больш пякельных умовах, чым можна было сабе ўявіць зімой 2013‒2014 года. Гэты тэкст раскажа пра жыццё некаторых герояў кнігі на працягу мінулага дзесяцігоддзя, перакіне масток паміж 2014 і 2023 гадамі.
Што, аднак, азначае перакінуць масток у часы вайны? Вайна разбурае масты. Яна разбурае межы. Яна калечыць прастору і паскарае час, “скарачае адлегласць, — піша ўкраінская паэтка Галіна Крук, — ад чалавека да чалавека, ад нараджэння да смерці”.
Вайна адбірае ў мовы адценні; а свежая кроў надае словам цяжкі прысмак.
(с) Марсі Шор. З прадмовы да выдання 2023 года

Марсі Шор, прафесарка Ельскага ўніверсітэта (Marci Shore)

Просмотреть всю информацию