Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 5

Books Gdańsk

Залатое зерне: казкі - Мечыслаў Ян Супрон

Залатое зерне: казкі - Мечыслаў Ян Супрон

Cena regularna 61,50 zł
Cena regularna Cena promocyjna 61,50 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami. Koszt wysyłki obliczony przy realizacji zakupu.
Ilość

Залатое зерне: казкі. Мечыслаў Ян Супрон. 0+

 Зборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер’і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям’і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі.

Беларуская вёска — сапраўдны рэлікт старадаўніх уяўленняў і звычак нашых продкаў. Магчыма, сёння гэта здаецца дзіўным, але нават у самым канцы ХХ стагоддзя сярод вясковых людзей на Лідчыне існавала (і працягвае існаваць!) шмат забабонаў і вераванняў, якія сваімі каранямі сягаюць у дахрысціянскія часы. Напрыклад, мая бабуля Юзэфа была ўпэўнена ў тым, што яе суседка па хутары наводзіць чары і крадзе ў кароў малако. А бабуля Галя пераконвала, што рапуха, якая забралася ў хату, — праяўленне нячыстай сілы, і каб адвесці няшчасце, трэба яе спаліць у печцы.

Усе гэтыя гісторыі я не забыў і пераказаў сваім чытачам.

Змест

  • Гарнец гароху
  • Скрадзены куфар
  • Качка з залатой дзюбай і срэбранымі пёрамі 
  • Як цмок сонца праглынуў
  • Сказ пра ведзьму Грагу
  • Залатое зерне
  • Як селянін разбойнікаў напужаў
  • Пра Шэрага ката
  • Чароўныя кросны
  • Як з’явіўся месяц
Pokaż kompletne dane