Books Gdańsk
Гульня "Я ніколі не. Зразумеюць толькі беларусы" - 18+ Gutenberg Publisher
Гульня "Я ніколі не. Зразумеюць толькі беларусы" - 18+ Gutenberg Publisher
Couldn't load pickup availability
“Я ніколі не…” Гульня для кампаніі 18+
110 картак з тыпова беларускімі чэленджамі
Аўтарка @hannashy.live, мастачка @danko_m_gallery
Правілы
Калода картак кладзецца пасярод усіх гульцоў. Удзельнікі па чарзе бяруць з калоды карткі і зачытваюць услых. Тыя гульцы, хто хаця б аднойчы рабілі тое, што там напісана, выпіваюць і дзеляцца сваімі гісторыямі, як гэта было.
Калі ніколі гэтага не рабілі, прапускаеце круг, чакаеце наступнай карткі, а гэтую запісваеце ў свой спіс “што зрабіць у Беларусі”. Усе спрэчныя пытанні наконт таго, што ўлічваць, а што не, вырашае чалавек, які цягнуў картку.
Калі выцягнулі картку “Прыдумай сам”, прыдумайце свой факт, чаго вы не рабілі ў Беларусі. Калі выцягнулі картку “Пі да дна”, проста выпіваеце ўсё тое, што ёсць у вас у келіху. Калі вы не гатовыя губляць гульцоў занадта рана, вы можаце гэтыя карткі адкласці з калоды.
Асцярожна: аўтары не нясуць адказнасць за вашыя стасункі з алкаголем. Калі адчуваеце, што яны таксічныя — замяніце келіх на гантэлі ці адцісканне)
