{"product_id":"guten-kalyandar-adaptacy-novaj-krane-hanna-murajda-011","title":"Каляндар адаптацыі ў новай краіне - Ханна Мурайда","description":"\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eКаляндар адаптацыі ў новай краіне: дапаможнік\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eДапаможнік пра малыя, прадуманыя крокі да адаптацыі і камфорту ў новым асяроддзі. Падыдзе як для тых, хто плануе пераезд, так і для эмігрантаў, дапамагаючы ўсталяваць звычкі і сістэму самападтрымкі.\u003c\/p\u003e\n\u003cul\u003e\n\u003cli\u003e12 практыкаванняў, якія дапамогуць планава і з асэнсаванасцю адаптавацца да новага жыцця.\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eКожнае практыкаванне ўтрымлівае тэарэтычную аснову і інструкцыі.\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eПрактыкаванні ўлічваюць базавыя патрэбы чалавека, абапіраючыся на прынцыпы піраміды Маслоў.\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eПачынаць можна ў любы час – каляндар не прывязаны да датаў.\u003c\/li\u003e\n\u003c\/ul\u003e\n\u003cp\u003eМяккая вокладка, 24 с., фармат А4\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГэта дапаможнік пра малыя крокі да апанавання свайго жыцця. Яны прыдаліся б і тым, хто жыве ў роднай краіне, але тым з нас, хто паехаў у свет, яны жыццёва неабходныя. Можна рабіць іх інтуітыўна і хаатычна, а можна абаперціся на парады Ханны Мурайда і пераўтварыць клопат пра сябе ў сістэму і звычку. Тут няма датаў, але ёсць шмат дзён і месяцаў, у любы з якіх можна пачаць дапамагаць сабе.\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003e\u003cstrong\u003eХанна Мурайда\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eназывае сябе\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan class=\"fontstyle0\"\u003eсерыйнай эмігранткай:\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003e\u003cspan class=\"fontstyle0\"\u003e“У маім жыцці было мноства пераездаў: з краіны ў краіну, з горада ў горад. Гэты досвед навучыў мяне, што наш галоўны сябар у адаптацыі да новых умоў — гэта час, а галоўны вораг — бяздзеянне. Каб дапамагчы табе эфектыўна выкарыстаць свой самы каштоўны рэсурс і пазбегнуць разгубленасці пасля пераезду, у гэтым календары я сабрала калекцыю практыкаванняў, якія дапамогуць табе планава, без мітусні, звыкнуцца з новым жыццём. Як выкладчыца і дызайнер я асэнсавала і адаптавала інфармацыю з самых розных крыніц: дапаможнікаў па нетворкінгу, анлайн-курсаў ад топавых амерыканскіх універсітэтаў, а таксама псіхалагічнай літаратуры. Усё гэта дзеля таго каб перадаць табе веды і інструменты для адаптацыі. Каб ты максімальна хутка адчуў_ла сябе як дома”.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Books Gdańsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52858978107731,"sku":"978-83-68016-32-1","price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0983\/6979\/8483\/files\/yandar-adaptatsyi_HannaMurayda_Gutenberg_2024_1_-scaled.jpg?v=1769500308","url":"https:\/\/booksgdansk.pl\/products\/guten-kalyandar-adaptacy-novaj-krane-hanna-murajda-011","provider":"Books Gdańsk","version":"1.0","type":"link"}