{"product_id":"guten-pentakvantar-u-dzvyuh-kngah-arcem-shukana-019","title":"Пентаквантар: У дзвюх кнігах - Арцём Шуканаў","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eКніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, – гэта развіццё жанру з прыстаўкай “пост”. “Пентаквантар” – менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах “Крыптаномікону” і “Лавіны” Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад “Штама Андрамеда” Майкла Крайтана і “Нэйрамансера” Уільяма Гібсана.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eНягледзячы на тое, што “Пентаквантар” – гэта аўтарскі дэбют, да сюжэту Арцём Шуканаў падышоў з размахам. Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eПерад вамі дэбютны раман Арцёма Шуканава, які задаўся аднойчы пытаннем “А што я зрабіў у свае годы для кіберпанку?” і вырашыў спакусіцца на нешта значнае. Не клапоцячыся пра наступствы, ён распахнуў літаратурныя дзверы нагою, адразу выкаціўшы на суд чытача буйны і эпічны саенс-фікшан раман. \u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e“Пентаквантар” – жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Books Gdańsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52858981646675,"sku":null,"price":133.6,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0983\/6979\/8483\/files\/Pentakvantar-MockUp-03-600x600-1.png?v=1770224845","url":"https:\/\/booksgdansk.pl\/pl\/products\/guten-pentakvantar-u-dzvyuh-kngah-arcem-shukana-019","provider":"Books Gdańsk","version":"1.0","type":"link"}