{"product_id":"guten-kazk-garadskoga-parku-z-nalepkam-malyavanych-014","title":"Казкі гарадскога парку (з налепкамі) - Маляваныч","description":"\u003cp\u003eУ кнізе дзве гарадскія гісторыі. Першая пра прывіда, што жыве ў гарадскім люку і палохае мінакоў. Дзяўчынка разгадвае яго таямніцу. Другая пра насельнікаў парку, якія аднойчы губляюць добрага сябра і трапляюць у кепскую кампанію. Урэшце ўсё стае на свае месцы.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКрок 3 з серыі “Чытаю сабе сам”.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНа трэцім кроку дзіця можа самастойна прачытаць цэлую старонку тэксту.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eШрыфт для дыслексікаў (і не толькі)\u003c\/p\u003e\n\u003chr\u003e\n\u003cp\u003e«Чытаю сабе сам» — гэта першыя гісторыі поспеху ў чытанні. Так серыя задуманая)\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ серыі 3 узроўні кніжак: чытаем па словах, па сказах, па абзацах.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКаб дапамагчы адважнаму чытачу, мы выкарыстоўваем адмысловы шрыфт, распрацаваны для дыслексікаў: літары ў ім лягчэй распазнаюцца і не разбягаюцца.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ першых кніжках мы паставім націскі і расфарбуем склады. За цікавым сюжэтам наш герой не заўважыць, як перагорне апошнюю старонку.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eА там яго ці яе чакаюць Дыплом і налепкі: прачытаць цэлую кнігу самастойна — гэта не жарты!\u003c\/p\u003e","brand":"Books Gdańsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52858978206035,"sku":"978-83-68016-29-1","price":47.8,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0983\/6979\/8483\/files\/sait03_Nmin.png?v=1769452714","url":"https:\/\/booksgdansk.pl\/pl\/products\/guten-kazk-garadskoga-parku-z-nalepkam-malyavanych-014","provider":"Books Gdańsk","version":"1.0","type":"link"}