{"product_id":"guten-belaya-knga-pshalogya-013","title":"Белая кніга. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні","description":"\u003cp\u003e\u003cspan class=\"fontstyle0\"\u003eТры крокі насустрач сабе. \u003c\/span\u003e\u003cspan class=\"fontstyle0\"\u003eДапаможнік па псіхалагічным аднаўленні\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003chr\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan class=\"fontstyle0\"\u003eКніга падрыхтаваная ініцыятывай “Education Every Day” ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan class=\"fontstyle0\"\u003eАўтаркі: Марына Літвіненка, Марта Скугарава, Вераніка К.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e144 с., мяккая вокладка з клапанамі\u003c\/p\u003e\n\u003chr\u003e\n\u003cp\u003eМарына Літвіненка — гуманістычная тэрапеўтка з 12-гадовай практыкай. «За гэты час я аб’яднала ва ўніверсальны падыход інструменты і філасофію фенаменалагічнага кірунку гештальт-тэрапіі, кагнітыўна-паводзіннай, экзістэнцыяльнай тэрапіі і пазітыўнай псіхалогіі. Таксама я працую ў цялесна-арыентаваным падыходзе. Для мяне галоўная задача і базавая каштоўнасць працы з людзьмі — гэта дасягненне цэласнасці (вылечанасці) усіх частак асобы».\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eМарта Скугарава працуе ў інтэграцыйным падыходзе. Апошнія гады яна рэгулярна вядзе групы падтрымкі для беларусаў і беларусак у Варшаве, дапамагаючы ім прайсці працэс адаптацыі. «Як выявілася, самыя простыя і зразумелыя рэчы аднаўляюць і вылечваюць нас усіх і ўніверсальна працуюць для кожнага — напрыклад, дыханне, сон ці абдымкі. Таму наша простая, сумленная размова адна з адной і з чытачамі стала гаючай і для нас, аўтараў. Мы верым, што вы таксама станеце ўдзельнікамі гэтай размовы, і гэта дапаможа вам перасабраць жыццёвыя сэнсы і здабыць апоры».\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВераніка вывучае філасофію і працуе ў межах экзістэнцыяльна-фенаменалагічнага падыходу. «Як пісаў Карл Густаў Юнг, ‟любая трансфармацыя вымагае «канца свету» — крушэння ранейшай філасофіі жыцця”. У гэтай кнізе мы паспрабавалі перасабраць сябе на абломках таго жыцця, якое нам усім было вядомае да 2019 года. Каб заўважыць, як, нягледзячы ні на што, унутры нас прабіваецца новае жыццё, новае бачанне і ўспрыманне сябе і свайго месца ў зменлівым свеце».\u003c\/p\u003e","brand":"Books Gdańsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52858978173267,"sku":"978-83-68016-40-6","price":37.2,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0983\/6979\/8483\/files\/bilaja-kniha.jpg?v=1770223959","url":"https:\/\/booksgdansk.pl\/pl\/products\/guten-belaya-knga-pshalogya-013","provider":"Books Gdańsk","version":"1.0","type":"link"}