{"product_id":"poppuri-nyachysty-mnsk-zbornk-mstychnyh-apavyadannya-kalekty-atara-tavarystva-belaruskh-fantasta-shuflyadka-psmennka-003","title":"(Ня)чысты Мінск: зборнік містычных апавяданняў - калектыў аўтараў таварыства беларускіх фантастаў \"Шуфлядка пісьменніка\"","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУсякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цёмных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так…\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eУ зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003ci\u003e«(Ня)чысты Мінск» — гэта цуд, які магчымы толькі там, дзе сустракаюцца любоў да горада і майстэрства пісьменнікаў. Сапраўдная магія, вытканая з шэпту вуліц, памяці дамоў ды ўмення заўважаць водгукі містычнага. Гэта падарожжа назаўжды зменіць горад для вас, з самай першай старонкі. Таленавіта, разнастайна, містычна і кранальна — усё, каб яшчэ больш палюбіць Мінск (і літаратуру) усім сэрцам.\u003c\/i\u003e\u003cspan\u003e\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eЯна Міа, пісьменніца\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Books Gdańsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52858982138195,"sku":"978-985-15-6156-4","price":54.5,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0983\/6979\/8483\/files\/27j0hyjpeonhdnyyes3nedvdz28zvqg2.png?v=1769775767","url":"https:\/\/booksgdansk.pl\/en\/products\/poppuri-nyachysty-mnsk-zbornk-mstychnyh-apavyadannya-kalekty-atara-tavarystva-belaruskh-fantasta-shuflyadka-psmennka-003","provider":"Books Gdańsk","version":"1.0","type":"link"}