{"product_id":"guten-shlyah-drobnaj-svolachy-eva-vezhnavec-020","title":"Шлях дробнай сволачы - Ева Вежнавец","description":"\u003cblockquote\u003e\n\u003cp\u003e“\u003cspan\u003eАддалі вар’ятцы навагодняе слова. Я ўзяла келіх і нічога не магла сказаць. Мне хацелася выкласьці пра ўзаемазьвязаны калядны мэханізм узмацненьня Ірада і непазьбежнасьці цуда. Пра зьмены, якія чакаюць усіх, і хай бы яны пайшлі нам усім на карысьць. Але агіда да высокага ўжо заняла мне дух. Не было ніякай праўды, якая б нас аб’яднала, а калі б і была, не маімі вуснамі і не для гэтых людзей яна павінна прагучаць\u003c\/span\u003e…”\u003c\/p\u003e\n\u003chr\u003e\n\u003c\/blockquote\u003e\n\u003cp\u003eПершая кніга Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” да сёньня, на жаль, знаходзілася ў літаратурным лімбе лічбавай эпохі: быццам бы існуе, але раскіданая па прыватных калекцыях, быццам бы сьмелая і рэзанансная, але абыдзеная рэцэнзіямі, быццам бы адна з найважнейшых кніжак пра тое, дзе, за што і зь кім побач беларускі вымушаныя жыць, але ў ценю “Па што ідзеш воўча?”. А між тым, Вежнавец ломіць наш кантэкст на два. На жанчын і на мужчын. На краіну, якой апантаная, і на Быдларусь, якая забівае. На людзей ідэі і на людзей, па вуліцах імя якіх мы ходзім і будзем хадзіць. Сябе і нас усіх аўтарка бачыць у гэтым разломе, з якога мы караскаемся насустрач сонцу. Чаго хочаш? Ня быць дробнай сволаччу! Але пакуль мы толькі караскаемся, блытаем сьляды і губляемся ў арыенцірах. У гэтым і Шлях.\u003c\/p\u003e\n\u003chr\u003e\n\u003cblockquote\u003e\n\u003cp\u003e”\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cb\u003eЕва Вежнавец\u003c\/b\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e— адзін з самых непаўторных празаічных галасоў сёньняшняй Беларусі. Яна піша па-жаночаму. Яна піша па-чарадзейску. Яе пяром прамаўляюць тыя, хто самі ня ўмеюць або ня хочуць трымаць пяро.” \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e \u003c\/p\u003e\n\u003c\/blockquote\u003e","brand":"Books Gdańsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52858981876051,"sku":"978-83-68016-68-0","price":43.2,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0983\/6979\/8483\/files\/Slach-drobnaj-svolacy-min_8461246b-034e-451d-a80b-5437d0a774b6.png?v=1769452323","url":"https:\/\/booksgdansk.pl\/en\/products\/guten-shlyah-drobnaj-svolachy-eva-vezhnavec-020","provider":"Books Gdańsk","version":"1.0","type":"link"}