Books Gdańsk
Дзікае паляваньне караля Стаха: Лібрэта - Андрэй Хадановіч
Дзікае паляваньне караля Стаха: Лібрэта - Андрэй Хадановіч
Couldn't load pickup availability
Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры Вольгі Падгайскай.
Аўтар Андрэй Хадановіч, паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, малюнкі Ганны Касьпяровіч.
На беларускай мове (класічны правапіс), мяккая вокладка з клапанамі, 80 с.
Прэм’ера опэры адбылася 15 верасьня 2023 года ў Лёндане, у цэнтры мастацтваў Barbican.
________________________________________
Я стары, я вельмі стары,
дзевяносташасьцігадовы.
Я палюю з даўняй пары
на забытыя песьні і словы.
Я шукальнік сівых легенд,
што вандроўкамі край свой мерае.
Гэткіх дражняць: “Інтэлігент!”,
запрашаючы ў жандармерыю.
Топяць край у крыві і дрыгве,
ды ня ўмёрла надзея ціхая,
бо яшчэ Беларусь — жыве,
покуль мова песьняю дыхае.
…Я рвануў на злом галавы
у фальклорную экспэдыцыю.
Пад нагамі — пашча дрыгвы,
а зь нябёс — патоп з навальніцаю.
Раскажы, як у лютай жудзе
ледзь ня згінуў, дурны юнача!..
Запрашаю ў краіну, дзе
паляваньне дзікае скача.
